BE RU EN

На МКАДзе сутыкнуліся сем аўто

  • 19.09.2025, 22:27

Фотафакт.

Сем аўтамабіляў сутыкнуліся на Мінскай кальцавой аўтадарозе вечарам 19 верасня, паведамілі ў ДАІ.

Аварыя адбылася ў раёне 10-га км вонкавага кальца МКАД. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына ДТЗ — недатрыманне дыстанцыі.

«У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. На дадзены момант рух на гэтым ўчастку адноўлены», — паведамілі ў ДАІ.

Апошнія навіны