Сырскі назваў першыя вынікі контрнаступлення ЗСУ ў Данецкай вобласці
- 19.09.2025, 22:12
У расіянаў вялікія страты.
Украінскія абаронцы падчас аперацыі на Добрапольскім кірунку змаглі вызваліць ад акупантаў сем населеных пунктаў. У ворага вялікія страты.
Пра гэта расказаў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі ў Telegram.
Генерал адзначыў, што прасоўванне украінскіх абаронцаў у глыб абароны расіянаў складае ад 3 да 7 кіламетраў.
- Аднаўлены кантроль у сямі населеных пунктах, зачыщана ад ДРГ праціўніка - дзевяць, - дадаў Сырскі.
Паводле яго слоў, у цэлым падчас аперацыі ўдалося вызваліць 160 квадратных кіламетраў, яшчэ 171 квадратны кіламетр зачыщаны ад варожых дыверсантаў.
Сырскі паведаміў, што страты РФ за гэты час складаюць 2456 чалавек, з іх беззваротныя - 1322. Таксама істотна папоўнены абменны фонд.
Пры гэтым вораг страціў 817 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі:
- танкаў - 12;
- баявых браняваных машын - 37;
- артсістэм - 162;
- РСЗА - 5;
- аўтатэхнікі - 382;
- матацыклаў - 58;
- спецыяльнай тэхнікі - 1;
- дронаў - 160.