BE RU EN

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву

  • 19.09.2025, 18:56

Шлях з ускраіны ў цэнтр стане хутчэйшым і карацейшым.

У Мінску адкрылі новую вуліцу, паведамляюць на транспартным форуме Беларусі. Дакладней будзе сказаць, што старой вуліцы зрабілі новую трасіроўку і пакінулі ранейшую назву.

Гэта вуліца Чыжэўскіх у мікрараёне Лошыца на месцы былой аднайменнай вёскі. Да гэтага часу вуліца Чыжэўскіх была закрытая: тут ішоў актыўны знос дамоў, побач будаўнікі рэканструявалі будынкі Лошыцкай сядзібы.

Цяпер вуліца адкрытая, але па новай трасіроўцы. Мы пазначылі на мапе чырвоным колерам новы ўчастак, а сінім — старую вуліцу Чыжэўскіх.

На форуме адзначаюць, што новы ўчастак пакуль адносна пустынны, але святлафоры ўсюды працуюць, вадзіцелі паступова прывыкаюць. Таксама карыстальнікі заўважылі, што цяпер адразу дзве паслядоўныя прыпынкі грамадскага транспарту — і каля скрыжавання з вуліцай Станіслава Манюшкі, і ў раёне помніка падпольшчыцам Чыжэўскім — на павільёнах пазначаныя «Надзеі Маісеевай».

Апошнія навіны