BE RU EN

Мінздароўе абвясціла пра новы від каранавіруса, які «актыўна займае сваю нішу» ў Беларусі

  • 19.09.2025, 18:39

Пералічаны яго характэрныя прыкметы.

У Міністэрстве аховы здароўя 19 верасня расказалі, чым у верасні хварэюць беларусы. Сярод іншага, спецыялісты заявілі і пра новы від каранавіруса, які «актыўна займае сваю нішу» ў Беларусі, адзначае telegraf.news.

Ідзе пра штам SARS-CoV-2 XFG з неафіцыйнай назвай «стратус». Гэта падварыянт «омікрона», які, паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі Святланы Нечай, «не выклікае цяжкага цячэння захворвання».

Медыкі адзначаюць, што характэрным сімптомам «стратуса» з'яўляецца хрыпласць або асіпласць голасу. А ў цэлым ён паўтарае прыкметы іншых варыянтаў кавіда, у тым ліку:

- ліхаманка, дрыжыкі;

- сухі, раздражняльны для дыхальных шляхоў і знясільвальны кашаль;

- боль у горле;

- насмарк;

- галаўны боль;

- агульная слабасць і стамляльнасць;

- дыярэя;

- ломата ў цягліцах.

Чаго яшчэ варта асцерагацца беларусам у верасні?

Святлана Нечай адзначыла, што ў верасні, як звычайна, расце захворвальнасць на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ). Аднак цяпер яна «на ўзроўні сярэдніх паказнікаў за апошнія два гады».

- У структуры — традыцыйныя негрыпозныя вірусы: рынавірусы, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, каранавірусы, уключаючы SARS-CoV-2, які ўжо стаў сезонным, — паведаміла ўрач.

Яна параіла вядомыя меры прафілактыкі:

- праветрываць памяшканне;

- больш часу праводзіць на свежым паветры;

- апранацца па надвор'і;

- есці садавіну і гародніну.

Што да вакцынацыі ад грыпу, то яе медык параіла зрабіць у кастрычніку-лістападзе.

Апошнія навіны