У Мінску візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе
- 19.09.2025, 18:02
Пратрымаўся толькі адзін дзень.
Візавы кансультант Кацярына Аляксеева у TikTok расказала пра наваўвядзенне ў візавым цэнтры Італіі. Некалькі дзён таму на дзвярах цэнтра з’явілася аб’ява, што з 17 па 30 верасня людзей з дакументамі будуць прымаць у парадку жывой чаргі — без нумаркоў.
Чарга ў першы дзень была вялізная, людзі пачалі займаць яе з 6 раніцы. У выніку а 9-й гадзіне людзям раздалі нумаркі, і цяпер да 30 верасня без запісу будуць прымаць толькі па іх.
На дзвярах вывесілі новую аб’яву, у якой пазначана: без папярэдняга запісу да 30 верасня прымаюць толькі тых, хто паспеў атрымаць нумарак у жывой чарзе 17 верасня. Гарантый падачы дакументаў у гэты перыяд няма, патэнцыйны рэзерв месцаў вычарпаны.