Мінюст РФ абвясціў інаагентам Z-блогера Алехіна
- 19.09.2025, 17:24
Раней яго абвінавацілі ў адмыванні сродкаў.
Мінюст Расіі 19 верасня абнавіў рэестр інаагентаў, пашырыўшы яго яшчэ на пяць пазіцый. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства.
У пералік увайшоў Z-блогер, экс-дарадца губернатара Курскай вобласці Раман Алехін.
У верасні Telegram-каналы Shot і Mash паведамілі пра падазрэнні ў адрас Алехіна ў магчымым адмыванні сродкаў, сабраных на медыкаменты для ўдзельнікаў вайны супраць Украіны. У сетку трапілі відэа, на якіх ён абмяркоўвае фінансавыя пытанні і «адкаты» з неўсталяванымі асобамі.
Як пісаў сайт Charter97.org, 22 жніўня Мінюст РФ абвясціў інаагентам былога галоўнага ідэолага «Адзінай Расіі» Сяргея Маркава.