Кіраўнік РНБА Украіны заявіў, што перамовы аб міры з Расіяй замарожаныя
- 19.09.2025, 15:34
Бакі абмяркоўваюць толькі гуманітарныя пытанні.
Кіеў і Масква на гэты момант не вядуць распачатыя ў маі перамовы аб завяршэнні вайны, паведаміў у інтэрв'ю CNN кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Рустэм Умераў. Паводле яго слоў, бакі абмежаваліся толькі кантактамі дзеля вырашэння гуманітарных пытанняў, у прыватнасці па абмене ваеннапалоннымі. У той жа час Умераў нагадаў, што падчас апошняга візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Вашынгтон была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні двухбаковага і трохбаковага саміту з прэзідэнтамі РФ і ЗША Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам.
«Мы чакаем, калі адбудуцца трохбаковыя, двухбаковыя сустрэчы», — сказаў Умераў, дадаўшы, што ў гэтым пытанні ход за Масквой. Разам з тым кіраўнік РНБА адзначыў, што расійскія вайскоўцы да канца года маюць намер запускаць для удараў па Украіне да тысячы дронаў на дзень. «Гэта сведчыць пра тое, што Расія не мае сур'ёзных намераў скончыць вайну», — падкрэсліў Умераў. Да гэтага ў Крамлі заклікалі не насіць «ружовыя акуляры» і не чакаць, што перамовы па ўрэгуляванні ва Украіне дадуць «маланкавыя вынікі». «Расійскі бок захоўвае сваю гатоўнасць ісці шляхам мірнага дыялогу», але ў перамовах узнікла паўза, паколькі працэсу «перашкаджаюць» краіны Еўропы, заяўляў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.