BE RU EN

«Менавіта гэта можа стаць фактарам ціску на Мінск»

  • 19.09.2025, 14:20

Давер да Лукашэнкі з боку Варшавы становіцца нулявым.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко, каментуючы закрыццё польска-беларускай мяжы:

— Лукашэнка гадамі прадаваў Кітаю казку пра «новы шаўковы шлях» праз Беларусь, прадстаўляючы сябе як «брамы ў Еўропу». Але закрыццё польска-беларускай мяжы фактычна перакрэсліла гэтыя планы. Ключавы вузел — тэрмінал у Малашэвічах — паралізаваны, а альтэрнатыўныя маршруты праз Украіну або Літву цяпер нерэальныя.

Для Пекіна гэта сігнал: беларускі транзіт ненадзейны, занадта залежны ад палітычнага крызісу і рашэнняў Масквы. Таму «адкрытая размова» з Лукашэнкам — хутчэй дэманстрацыя незадаволенасці. Кітай зацікаўлены ў захаванні доступу да еўрапейскіх рынкаў, і менавіта гэта можа стаць фактарам ціску на Мінск. Але варта разумець: рэальны ўплыў Пекіна абмежаваны, бо Лукашэнка фактычна загнаны ў поўную залежнасць ад Крамля.

Акрамя таго, сам рэжым ускладняе сітуацыю — калі ў Мінску замест пошуку кампрамісаў гучаць толькі антызаходнія лозунгі кшталту «Польшча — вораг», давер з боку Варшавы становіцца нулявым. Нават Кітаю будзе цяжка пераканаць Польшчу аднавіць транзіт у такіх умовах.

Апошнія навіны