BE RU EN

«Лукашэнка можа паўтарыць сталінскі фінал»

  • 19.09.2025, 11:33

Намэнклятура ўжо дакладна наелася ўлады кіраўніка.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі у артыкуле для «Белсата» разважае пра магчымыя сцэнары будучыні беларускага рэжыму:

— Лукашэнка, які чапляецца за ўладу рукамі і нагамі, цалкам можа паўтарыць у нейкім варыянце сталінскі фінал. Гаворка не пра канкрэтныя хваробы, а пра няўмольныя біялагічныя законы, перад якімі бяссільныя нават самыя зацятыя спартсмены.

І лукашэнкаўская пракрастынацыя ў пытанні транзіту ўлады можа прывесці, як у выпадку са Сталінам, да таго, што гэтае пытанне будуць вырашаць — магчыма, у жорсткім паядынку — тыя ці іншыя намэнклятурныя тузы.

Прычым зусім не факт, што яны захочуць бачыць на троне «прынца» Мікалая. Ім таксама ўжо хапіла аднаго Лукашэнкі. Умоўныя тэхнакраты ва ўрадзе выдатна бачаць, як ад яго вальюнтарызму, сварак з суседзямі, рэпрэсій, вымушанай эміграцыі сотняў тысяч суайчыннікаў церпяць эканоміка, грамадства, будучыня краіны.

Апошнія навіны