BE RU EN

Беларускі рэжым высылае чэшскага дыпламата

  • 19.09.2025, 10:56

У МЗС выклікалі прадстаўніка Польшчы.

Афіцыйны Мінск абвясціў персонай нон грата чэшскага саветніка пасольства. Дыпламат павінен пакінуць Беларусь на працягу 72 гадзін. Як падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Руслан Варанкоў, гэта крок у адказ на высылку беларускага дыпламата з Чэхіі.

«Як вам ужо вядома, нядаўна ўлады Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі па абсалютна надуманых і беспадстаўных прычынах прапанавалі пакінуць тэрыторыю сваіх дзяржаў беларускім дыпламатам у рангу саветніка», — перадае БелТА словы Варанкова.

Акрамя таго, сёння ў МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы. Паводле дадзеных знешнепалітычнага ведамства, з ім адбылася прадметная размова аб бягучым стане беларуска-польскіх адносін. Пры гэтым падкрэсліваецца, што пытанне аб высылцы польскага дыпламата не ўзнімалася.

Нагадаем, раней Чэхія выслала беларускага дыпламата, прычаснага да шпіёнскай сеткі КДБ.

Апошнія навіны