Байцы ГУР высадзіліся на Тэндроўскай касе і зладзілі пастку акупантам
- 19.09.2025, 9:45
Знішчана тэхніка ворага.
Украінскія разведчыкі з цэнтра марскіх аперацый «Viking» уначы на Тэндроўскай касе ўсталявалі мінныя загароджы. Таксама ўкраінскім абаронцам удалося знішчыць расійскага «Віцязя» — шматмэтавы цягач ворага.
Пра гэта паведамляе ГУР МА Украіны ў Telergam.
«Паспяховы рэйд на Тэндроўскую касу — байцы цэнтра марскіх аперацый «Viking» Дэпартамента актыўных дзеянняў ГУР МА Украіны здзейснілі чарговую начную высадку і ўсталявалі на касе мінныя загароджы», — напісалі ў разведцы.
Таксама ў ГУР дадалі, што ўкраінскім байцам з цэнтра марскіх аперацый удалося ліквідаваць «памочніка» расіян на Тэндроўскай касе — шматмэтавы цягач «Віцязь».
«У пастку спецназаўцаў ваеннай разведкі Украіны трапіў шматмэтавы цягач расійскіх акупантаў ДТ-10 «Віцязь», які маскавіты выкарыстоўвалі для дастаўкі асабовага складу, зброі і правіянту на варожыя пазіцыі, — гусенічны рускі «Віцязь» знішчаны», — адзначылі ў разведцы і дадалі, што барацьба з варожай лагістыкай працягваецца.