У Мінску загарэўся рэстаран
- 18.09.2025, 20:52
Відэа.
У Мінску 18 верасня загарэўся рэстаран «Чумацький шлях», размешчаны на вуліцы Мяснікова. На тушэнне пажару накіравалі 8 аўтамабіляў МНС.
Узгаранне было на кухні. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, у памяшканнях закладу было шчыльнае задымленне. Паводле інфармацыі МНС, пры прыгатаванні ежы загарэўся алей у фрытюрніцы без далейшага распаўсюджвання.
Ратавальнікі патушылі пажар. На момант здарэння ў рэстаране было 9 супрацоўнікаў, якія самастойна пакінулі памяшканне. Пацярпелых няма, прычына ўзгарання пакуль невядомая.