BE RU EN

Беларускія гандбалісткі дабіліся гістарычнай перамогі над камандай Расіі

  • 18.09.2025, 19:39

Гэта перамога стала першай для беларусак за ўсю 30-гадовую гісторыю супрацьстаянняў з расіянкамі.

У Мінску адбыліся два таварыскія матчы паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Расіі. Суперніцы абмяняліся перамогамі.

У першай сустрэчы, якая прайшла ў сераду, мацнейшымі былі госці. Яны перамаглі гаспадынь залы, што знаходзіцца на сталічнай вуліцы Бурдзейнага, з лікам 32:29.

А ўжо назаўтра беларускі, з якімі зусім нядаўна пачаў працу новы галоўны трэнер Ігар Папруга, змаглі ўзяць рэванш. У вострай барацьбе яны ўсё ж ўдалей правялі канцоўку - 33:32.

Гэта перамога стала першай для беларусак за ўсю 30-гадовую гісторыю супрацьстаянняў з расіянкамі. Найбольш выніковай у зборнай Беларусі стала Кацярына Губчык, якая закінула сем мячоў.

Апошнія навіны