Амерыканская бегуння паказала лепшы вынік на дыстанцыі 400 м за 40 гадоў
- 18.09.2025, 19:08
Хутчэй у гісторыі бегала толькі Маріта Кох з ГДР у 1985-м.
Амерыканка Сідні Маклафлін-Леврон перамагла ў бегу на 400 м на чэмпіянаце свету ў Токіа, пабіўшы рэкорд спаборніцтваў і паказаўшы лепшы жаночы вынік за 40 гадоў.
Амерыканка паказала час 47,78 секунды, апярэдзіўшы алімпійскую чэмпіёнку на гэтай дыстанцыі — дамініканку Марылейдзі Пауліна (47,98).
Сусветны рэкорд на дыстанцыі 400 м у 1985 годзе ўсталявала Маріта Кох з ГДР — 47,60.
Маклафлін-Леврон — чатырохразовая пераможца Алімпіядаў (2020 і 2024 гадоў у бегу на 400 м з бар'ерамі і ў эстафеце 4х400 м) і чатырохразовая чэмпіёнка свету. Ёй належыць сусветны рэкорд на дыстанцыі 400 м з бар'ерамі (50,37).