Маўрынью ўзначаліў «Бенфіку»
- 18.09.2025, 18:10
Кантракт з эпатажным партугальскім трэнерам разлічаны да лета 2027-га.
Лісабонская «Бенфіка» абвясціла пра прызначэнне Жазэ Маўрынью галоўным трэнерам каманды, кантракт разлічаны да лета 2027 года.
Бакі дамовіліся, што могуць не падаўжаць кантракт па заканчэнні гэтага сезона.
Маўрынью другі раз узначаліў «Бенфіку». У 2020 годзе ён працаваў у клубе з верасня па снежань.
«Бенфіка» ў мінулым сезоне заняла другое месца ў чэмпіянаце Партугаліі і ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выбіла «Фенербахчэ» на чале з Маўрынью, што прывяло да адстаўкі трэнера. Аднак партугальскі клуб пасля паразы ў першым туры асноўнага раўнда еўракубка сам звольніў свайго трэнера — Бруна Лажэ.
Маўрынью цягам кар’еры працаваў у «Порту», «Інтэры», «Чэлсі», «Манчэстэры Юнайтэд», «Тотэнхэме», мадрыдскім «Рэале» і «Роме».