Лукашысты хочуць запусціць прамыя авіярэйсы ў Венесуэлу
- 18.09.2025, 16:19
Мінск абмяркоўвае з Каракасам прамое авіязлучэнне для пасажыраў і грузаў.
17 верасня надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дмитрий Деревинский правёў сустрэчу з міністрам транспарту Венесуэлы Рамоном Селестино Веласкесом Арагуаяном, паведамляе прэс-служба МЗС.
У ходзе перамоваў бакі разгледзелі бягучы стан супрацоўніцтва ў сферы авіязносін і абмеркавалі перспектывы наладжвання прамых авіярэйсаў паміж Мінскам і Каракасам. Ідзе гаворка як пра пасажырскія, так і пра грузавыя перавозкі.
Бакі таксама ўзгаднілі правядзенне шэрагу сумесных мерапрыемстваў у найбліжэйшы час, накіраваных на ўмацаванне ўзаемадзеяння і развіццё транспартных сувязяў паміж дзвюма краінамі.