У Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячае адзенне расійскага брэнда Gloria Jeans
- 18.09.2025, 15:58
Адзенне прызнана небяспечным па некалькіх паказчыках.
Беларускі Дзяржстандарт зноў праверыў адзенне на прадмет яго бяспекі.
На гэты раз праверку не прайшлі дзіцячыя рэчы, якія прывозіць і прадае вядомы брэнд Gloria Jeans.
Высветлілася, што асноўная праблема ў адзення — з гіграскапічнасцю.
Патлумачым: матэрыялы з высокай гіграскапічнасцю (напрыклад, бавоўна, воўна) здольныя ўбіраць шмат вады і выпараць яе, што важна для такой прадукцыі. Бо гэта падтрымлівае камфорт цела.
У выпадку з гэтымі рэчамі паказчык быў не ў норме, таму іх прызналі небяспечнымі.
Якое дзіцячае адзенне забаранілі?
Ідзецца пра дзіцячую спадніцу в'етнамскай вытворчасці, кітайскія трусікі і шкарпэткі для дзяўчынак, а таксама джэмпер для дзяўчынак (выраблены ў Бангладэшы), выпушчаныя для расійскага брэнда Gloria Jeans.
Блузка для школьніц з В'етнама таксама не прайшла праверку.
Але ўжо па паказчыку «паветрапранікальнасць» – пры норме не менш як 100 дм³/(м²·с) для вырабаў другога пласта школьнай групы – паказчык склаў толькі 39 дм³/(м²·с).
У чорным спісе Дзяржстандарта цяпер і курткі для хлопчыкаў гандлёвай маркі Gee Jay. Іх таксама прывозіць у Беларусь мінская кампанія «Глорыя Джынс Фэшн».
Так, з 22 верасня тавары нельга будзе ўвозіць і рэалізоўваць на тэрыторыі нашай краіны.