BE RU EN

Беларускія дроны спрабавалі ўварвацца ў Польшчу

  • 18.09.2025, 21:39

Мяжа застанецца закрытай.

Падчас канферэнцыі ў Любліне міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марціна Кервіньскага спыталі пра тэрміны адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю, паведамляе wp.pl.

Ён адзначыў, што мяжа будзе зноў адкрытая толькі тады, калі будзе поўная ўпэўненасць у адсутнасці пагроз і правакацый для Польшчы. Пры гэтым Кервіньскі падкрэсліў, што Памежная служба зафіксавала падвышаную актыўнасць дронаў:

— Сёння ўначы Памежная служба назірала падвышаную актыўнасць беларускіх і расійскіх дронаў, якія спрабавалі перасекчы польскую паветраную прастору. Бачна, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы па-ранейшаму вельмі і вельмі напружаная. Калі мы атрымаем ад службаў інфармацыю, што ўсё становіцца бяспечным, тады мы адкрыем мяжу, — падкрэсліў Кервіньскі.

Нагадаем, напярэдадні вучэнняў «Захад-2025», у ноч на 12 верасня, Польшча закрыла мяжу з Беларуссю, перакрыўшы сухапутны калідор для кітайскіх грузаў у Еўропу.

Варшава дамагаецца ад Лукашэнкі спынення гібрыдных атакаў і вызвалення вязняў рэжыму.

Апошнія навіны