У Запарожскай вобласці ліквідавалі адразу 18 расійскіх афіцэраў
- 18.09.2025, 14:58
Акупанты загінулі ў выніку дыверсіі.
У Запарожскай вобласці Украіны адбылася дыверсія, у выніку якой былі ліквідаваныя адразу 18 афіцэраў аператыўнага складу штаба 35-й агульнавайсковай арміі краіны-агрэсаркі РФ.
Пра гэта ў чацвер, 18 верасня, паведамляе «Хачу жыць» — дзяржаўны праект Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
Паводле дадзеных Каардынацыйнага штаба, дыверсія адбылася 30 жніўня ў раёне часова акупаванага населенага пункта Воскресенка. Каля каманднага пункта 35-й арміі РФ невядомыя падпалілі сухую траву.
«Агонь хутка распаўсюдзіўся па памяшканнях і бліндажах каманднага пункта. З-за задымлення і запаўнення каманднага пункта чадным газам аператыўны склад штаба не змог уратавацца», — расказалі ў «Хачу жыць» падрабязнасці дыверсіі.