У Беларусі нават сабакі капаюць бульбу
- 18.09.2025, 12:07
Відэахіт, які падніме настрой.
У TikTok відэаролік з сабакам, які дапамагае гаспадарам капаць бульбу, сабраў 10 мільёнаў праглядаў за тры дні.
Можна сказаць, яго ўбачылі ўсе беларусы.
У роліку ёркшырскі тэр'ер з завідным энтузіязмам адкапвае бульбіны ў агародзе. Варта адзначыць: ураджай добры. Памочнік таксама.
«Не чапай! Хай капае бульбу», — кажа гаспадыня.