Колькі беларусы набралі крэдытаў у польскіх банках
- 18.09.2025, 10:52
Лічба ўражвае.
Паводле дадзеных Бюро крэдытнай інфармацыі, на канец чэрвеня ў Польшчы было 24 тыс. беларусаў, якія ўзялі крэдыты ў мясцовых банках.
Іх абавязацельствы перад банкамі складалі 4,2 млрд злотых, або каля 1 млрд долараў, — прыводзіць такія даныя партал Puls Biznesu са спасылкай на Бюро крэдытнай інфармацыі.
Усяго, як паведамляе гэтая структура, 265 тыс. замежных грамадзян (пераважна ўкраінцаў і беларусаў) атрымалі ў польскіх банках 25,7 млрд злотых, з якіх 21 млрд (82% усіх абавязацельстваў) прыпаў на іпатэчныя крэдыты. 14% — гэта спажывецкія крэдыты, а яшчэ 4% — крэдытныя карткі, растэрміноўкі, небанкаўскія пазыкі і інш.
На замежных пазычальнікаў прыпадае 8% у крэдытным партфелі польскіх банкаў.