У Мінску ў аўтобуса БАТЭ адваліліся два заднія колы
- 18.09.2025, 1:06
Адно з іх выкацілася на сустрэчную паласу.
Кола, што адляцела ад аўтобуса футбольнага клуба «БАТЭ», стала прычынай ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Мінску, паведаміла ДАІ.
ДТЗ адбылося ўвечары 17 верасня. 36-гадовы вадзіцель аўтобуса MAN ехаў па праспекце Незалежнасці. Падчас руху ў аўтобуса сарваліся і пакаціліся па дарозе два заднія левыя колы. Адно з іх выкацілася на сустрэчную паласу і пашкодзіла Buick.
«Вадзіцель трактара „Беларус“, які рухаўся па праспекце Незалежнасці, неадкладна аказаў вадзіцелю аўтобуса дапамогу ў фіксацыі яго транспартнага сродку з мэтай прадухілення яго перакульвання», — паведамілі ў ДАІ.
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.