Пасажыры карабля «Цуды мораў» зладзілі на борце масавую бойку
- 17.09.2025, 20:40
Чатырохдзённы круіз сарваны.
Пасажыры лайнера Royal Caribbean сарвалі круіз па Багамскіх астравах з-за канфлікту каля дзіцячага басейна. Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail.
Паводле звестак крыніцы, 15 верасня карабель «Цуды мораў» адправіўся ў чатырохдзённае падарожжа з порта Маямі, ЗША. Аднак неўзабаве пасля адплыцця пасажыры лайнера зладзілі на борце масавую бойку. Такім чынам яны прымусілі капітана судна вярнуцца ў гавань адпраўлення вечарам таго ж дня.
Удакладняецца, што ў бойцы ўдзельнічалі не менш як 12 чалавек, двух давялося шпіталізаваць. Па прыбыцці ўсіх дэбашыраў перадалі супрацоўнікам паліцыі.