BE RU EN

«Манчэстэр Юнайтэд» дасягнуў рэкорднай выручкі па выніках мінулага сэзону

  • 17.09.2025, 20:10

Сума ўражвае.

Даход англійскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» па выніках сэзону-2024/25 склаў рэкордныя 666,5 млн фунтаў стэрлінгаў, паведамляе Sky Sports. Пры гэтым клуб панёс агульныя страты ў памеры 33 млн фунтаў стэрлінгаў.

Для параўнання, летась выручка клуба склала 661,8 млн фунтаў стэрлінгаў, агульныя страты ацэньваліся ў 113,2 млн. Адзначаецца, што прычынай росту даходаў стала здзелка з тытульным спонсарам — нямецкай тэхналагічнай кампаніяй Snapdragon. У 2023 годзе клуб падпісаў шматгадовую дамову на 60 млн фунтаў стэрлінгаў у год. Таксама «Манчэстэр Юнайтэд» зафіксаваў рэкордны даход ад продажу сяброўскіх абанементаў і квіткоў на матчы — 160,3 млн фунтаў стэрлінгаў.

Скараціць страты ўдалося дзякуючы продажу або арэндзе футбалістаў, а таксама маштабнай рэструктурызацыі. Пад скарачэнне трапілі больш за 250 супрацоўнікаў хатняга стадыёна «Манчэстэр Юнайтэд» Old Trafford.

Мінулы чэмпіянат Англіі «Манчэстэр Юнайтэд» закончыў на 15-м месцы, што стала найгоршым вынікам клуба з 1974 года. Таксама ў мінулым сэзоне каманда не ўдзельнічала ў Лізе чэмпіёнаў. У фінале Лігі Еўропы — другога па значнасці еўракубкавага турніру — «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў лонданскаму «Тотэнхэму» (0:1).

Апошнія навіны