У Беларусі становіцца ўсё больш расійскай свініны
- 17.09.2025, 17:40
Чарговае сведчанне краху аграрнай мадэлі Лукашэнкі.
На 73% у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года павялічыліся пастаўкі расійскай свініны ў Беларусь. Аб'ёмы павялічваюцца апошнія некалькі гадоў.
Паводле звестак «Аграэкспарт», Беларусь упэўнена трымае першае месца па закупках гэтага мяса ў Расіі. У першым паўгоддзі бягучага года яго імпарт, у прыватнасці, склаў 170 млн долараў.
Усяго за разглядаемы прамежак часу экспарт прадукцыі расійскага свінаводства склаў амаль паўмільярда долараў.
Паводле прагнозаў Нацыянальнага саюза свінаводаў, пры захаванні тэмпаў да канца года экспарт дасягне 430 тыс. тон, або каля 1 млрд долараў.