BE RU EN

Унікальны суперкар выставілі на аўкцыён за $4 мільёны

  • 17.09.2025, 17:09

Lamborghini Pregunta існуе ў адзіным экзэмпляры.

У Бельгіі выставілі на аўкцыён унікальны Lamborghini Pregunta 1998 года. Футурыстычны суперкар магутнасцю 537 к. с. існуе ў адзіным экзэмпляры.

За Lamborghini Pregunta плануюць выручыць да 4 мільёнаў долараў. Пра адзіны ў сваім родзе аўтамабіль распавялі на сайце аўкцыёна Broad Arrow.

Футурыстычны дызайн Lamborghini Pregunta быў распрацаваны французскім атэлье Carrosserie Heuliez-Torino. Дызайнеры імкнуліся зрабіць суперкар падобным да найноўшага на той час знішчальніка Dassault Rafale.

Клінопадобны кузаў без даху вырабілі з карбону і пакрылі матавой фарбай. Вядома, захавалі фірмовыя «гільяцынныя» дзверы.

Салон Lamborghini Pregunta атрымаўся не менш арыгінальным і інавацыйным. Яго аздобілі бірюзовай алькантарай, усталявалі лічбавую прыборную панэль, навігацыю і камеры замест люстэркаў задняга віду.

У аснове аўтамабіля ляжаў знакаміты суперкар Lamborghini Diablo — менавіта ў яго пазычылі шасі і 5,7-літровы V12 магутнасцю 537 к. с. З 5-ступенчатай механічнай каробкай перадач разгон да 100 км/г займае 3,9 с, а максімальная хуткасць складае 333 км/г.

Адзіны выпушчаны суперкар Lamborghini Pregunta дэманстравалі на аўтасалонах у Парыжы і Жэневе, а таксама на розных аўташоу. З 2007 года аўтамабіль знаходзіўся ў прыватнай калекцыі.

Апошнія навіны