Блізкі да Пуціна чыноўнік сыходзіць у адстаўку?
- 17.09.2025, 16:43
Раней ён выступіў супраць вайны.
Адзін з найстарэйшых паплечнікаў Пуціна Дзмітрый Казак сыходзіць з Крамля, паведаміў палітолаг Аркадзь Дубноў.
Журналіст са спасылкай на «асведамленыя крыніцы ў Маскве» сцвярджае, што намеснік кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Дзмітрый Казак «добраахвотна пакідае сваю пасаду», таму што «цяжарыцца сваёй датычнасцю да таго, што адбываецца».
У жніўні ў New York Times выйшаў артыкул пра Казака, у якім гаварылася пра яго прапанову міру з Украінай.
Казак нарадзіўся ў савецкай Украіне, служыў у савецкіх спецпадраздзяленнях і працаваў з Пуціным у мэрыі Санкт-Пецярбурга ў 1990-я гады. Калі ў 1999 годзе Пуцін стаў прэм’ер-міністрам Расіі, ён прызначыў Казака кіраўніком свайго апарату. У наступныя гады Казак заставаўся ледзь не самым блізкім паплечнікам Пуціна, кіруючы яго галоўнымі праектамі — ад падрыхтоўкі Сочынскай Алімпіяды 2014 года да інтэграцыі акупаванага Крыму ў расійскую сістэму.