BE RU EN

Яшчэ адзін расійскі беспілотнік выяўлены ў Польшчы

  • 17.09.2025, 16:16

Гэта ўжо 18-ы дрон з тых, што заляцелі ў краіну 10 верасня.

У Люблінскім ваяводстве Польшчы знайшлі абломкі яшчэ аднаго расійскага беспілотніка з тых, што масава заляцелі ў паветраную прастору краіны ўначы 10 верасня, паведамляе RMF24.

Паліцыя горада Замасць, што недалёка ад мяжы з Львоўскай і Валынскай абласцямі Украіны, 17 верасня паведаміла пра новую знаходку, адзначыўшы, што тэрыторыя ачэплена і туды накіроўваюцца адпаведныя службы.

Паводле звестак карэспандэнта выдання, знойдзены беспілотнік ідэнтычны тым, якія знайшлі раней. Ён страціў вышыню над лесам і застрэў у дрэвах.

Наколькі вядома, гэта 18-ы апарат з тых, што парушылі паветраную прастору Польшчы ўначы 10 верасня. Апошні раз пра знаходкі паведамлялі мінулай пятніцай, на той момант знайшлі семнаццаць дронаў з каля двух дзесяткаў, большасць — у Люблінскім ваяводстве.

Апошнія навіны