BE RU EN

ЗША пакінулі ў сіле санкцыі супраць «Боінга» дыктатара

  • 17.09.2025, 15:53

Восем астатніх лайнераў «Белавіі» не могуць лятаць у Расію.

Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША з 12 верасня афіцыйна дазволіла «Белавіі» выкарыстанне васьмі самалётаў Boeing. Аднак для іх захаваныя некаторыя забароны і абмежаванні, заўважыў сайт «Беларусы і рынак».

Дык вось, для пачатку — што дазволена:

1. Палёты ў/з любых краін на 8 канкрэтных амерыканскіх самалётах парку «Белавіі», у тым ліку ў/з Беларусі;

2. Іх тэхнічнае абслугоўванне, рамонт і пераабсталяванне;

3. Пастаўкі абсталявання, расходнікаў і запасных частак для гэтых самалётаў.

А цяпер — што нельга:

1. Лятаць, абслугоўваць і пастаўляць запасныя часткі для лайнера Boeing 767 8EVBBJ2 (рэгістрацыйны нумар — EW001PA), якім карыстаецца сям'я Лукашэнкі;

2. Для васьмі іншых самалётаў дзейнічае забарона на палёты ў/з Расіі і акупаваных ёю так званых ЛНР і ДНР, а таксама Кубы, Сірыі, Ірана і КНДР. Для палётаў у гэтыя краіны і тэрыторыі могуць выдавацца індывідуальныя ліцэнзіі;

3. Забаронена транспартаванне на іх тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных дзеяннях Расіі супраць Украіны.

Апошнія навіны