Арына Сабаленка не згуляе на «тысячніку» ў Пекіне
- 17.09.2025, 9:25
Што адбылося?
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прапусціць турнір WTA-1000 у Пекіне з-за невялікага «пашкоджання», паведамляе sport5.by.
У мінулым годзе першая ракетка свету дайшла да 1/4 фіналу, таму страціць 215 ачкоў. Тады яна ўступіла чэшцы Кароліне Мухавай: 6:7 (5:7), 6:2, 4:6.
Турнір у Пекіне пройдзе з 24 верасня па 5 кастрычніка. Прызавы фонд — $8,963,700.
Дзеючай пераможцай з’яўляецца амерыканка Коры Гаўф, якая ў фінале перамагла Кароліну Мухаву.
Нагадаем, на пачатку верасня наша зямлячка стала пераможцай US Open, перамогшы амерыканку Аманду Анісімаву: 6:3, 7:6 (7:3).