Пад вокнамі шматпавярхоўкі ў Барысаве знайшлі цела падлетка
- 16.09.2025, 22:11
Следчыя расказалі падрабязнасці.
З даху шматпавярховага дома ў Барысаве 15 верасня ўпаў падлетак. Ён загінуў, паведаміла «Мінская праўда» са спасылкай на Следчы камітэт.
Падлетак вучыўся ў восьмым класе адной з мясцовых гімназій. Абставіны здарэння высвятляюцца.
— У межах праверкі па факце гібелі непаўналетняга праводзіцца комплекс следчых дзеянняў. Прызначаны неабходныя экспертызы, апытваюцца відавочцы, вывучаюцца матэрыялы з навучальнай установы. Расследаванне будзе аб'ектыўным і ўсебаковым, — паведамілі ў Следчым камітэце.
У ведамстве дадалі, што «ў школах рэгіёна ўзмацняюцца меры па псіхалагічнай падтрымцы навучэнцаў».