У Беларусі выпусцілі чыпсы з ігрыстым віном
- 16.09.2025, 21:12
Іх падаюць на дэгустацыі.
У Беларусі пачалі выпускаць чыпсы з ігрыстым віном. Падрабязней пра новы прадукт расказалі ў «Белгоспищепроме».
Так, у канцэрне расказалі пра ўнікальнае супрацоўніцтва двух прадпрыемстваў. У прыватнасці, аб'ядналіся «МАШПИЩЕПРОД» і «Мінскі завод ігрыстых вінаў». Разам два буйныя вытворцы пачалі выпускаць незвычайныя чыпсы.
— Гэтай восенню можна паспрабаваць цікавую кулінарную камбінацыю: спалучэнне чыпсаў і ігрыстага віна, — сказалі ў канцэрне.
Пакуль не паведамляецца, ці трапяць незвычайныя чыпсы ў масавы продаж, але ўжо цяпер іх можна паспрабаваць падчас экскурсіі на «Мінскім заводзе ігрыстых вінаў». Чыпсы з ігрыстым віном падаюць на дэгустацыі.