Чаму Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь?
- Наталля Радзіна
- 16.09.2025, 22:54
Лідар апазіцыі паказаў беларусам, што ёсць каштоўнасці, важнейшыя за жыццё.
Навошта Мікалай Статкевіч гэта зрабіў? Чаму адмовіўся выязджаць з Беларусі ў Літву і аддаў перавагу вярнуцца ў турму, а не пакінуць Радзіму? Пра гэта мяне ўжо колькі дзён пытаюцца многія сябры, знаёмыя, журналісты ў інтэрв'ю. І я нязменна адказваю адно: ён не мог учыніць інакш.
У мяне ўвогуле не ўзнікла гэтага пытання «навошта?», калі я ўбачыла Мікалая Статкевіча, які сядзеў на мяжы і патрабаваў упусціць яго назад у Беларусь. Бо я даўно ведаю Мікалая і яго гатоўнасць ісці да канца, ахвяруючы свабодай і жыццём. Ён гатовы ў адзіночку змагацца з злом, што пераўзыходзіць па сіле, памерці ў турме, але паказаць беларусам, што ёсць каштоўнасці, важнейшыя за жыццё. І яны сапраўды ёсць: гэта свабода, праўда, гонар, Радзіма, Бог.
Наталля Радзіна, «Фэйсбук»