BE RU EN

«Луч» выпусціў калекцыю гадзіннікаў у гонар галоўнай пастаноўкі Купалаўскага тэатра

  • 16.09.2025, 19:48

Фотафакт.

Гадзіннікавы завод «Луч» да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусціў калекцыю гадзіннікаў і будзільнікаў «Паўлінка». Пра гэта паведамляецца на сайце завода.

«Калекцыя — адлюстраванне сцэны, дзе час нібыта замірае ў чаканні апладысментаў. Корпус са стыльным пакрыццём „ружовае золата“, сферычнае шкло і рамень з натуральнай скуры глыбокага барвовага і цёплага карычневага адценняў ствараюць вобраз класікі, насычаны тэатральнай атмасферай. Гладкая крышка з гравіроўкай нагадвае, што сапраўднае мастацтва заўсёды празрыстае і вечнае», — гаворыцца ў апісанні калекцыі.

Наручныя гадзіннікі выпушчаны ў дзвюх мадэлях, і кожная — абмежаваным тыражом у 105 экзэмпляраў. Набыць іх можна за 155 рублёў.

Будзільнікі таксама абмежаваныя — 105 экзэмпляраў. Цана — 20 рублёў.

Продажы ўжо пачаліся.

Апошнія навіны