У мінскім метро згубілася дзяўчынка
- 16.09.2025, 17:51
Што з ёй здарылася?
Учора ў сталічным метро згубілася 9-гадовая дзяўчынка. Яе каля гадзіны шукала маці і, адчаяўшыся, патэлефанавала ў міліцыю. Распавядаем, што было далей.
Дзяўчынка згубілася на адной з станцый мінскага метро. Яна распавяла, што тата пакінуў яе на платформе чакаць маму, якая павінна была прыехаць літаральна з хвіліны на хвіліну і выйсці з «галавы цягніка».
«Аднак вось бяда: дзяўчынка не ведала, што такое „галава цягніка“, прачакала маму каля гадзіны, пасля чаго папрасіла дапамогі ў жанчыны, што праходзіла міма. Та звярнулася ў міліцыю. Нягледзячы на тое, што дзяўчынка не ведала нумароў тэлефонаў мамы і таты, а таксама адраса пражывання, міліцыянеры ўстанавілі бацькоў школьніцы і адвезлі яе дадому», — паведамляе прэс-служба МУС.