У Светлагорску ДАІ прывязвае веласіпеды парушальнікаў да слупоў
- 16.09.2025, 16:43
Беларусы абураныя такім спосабам «барацьбы з парушальнікамі».
У сеціве з’явілася відэа з мноствам веласіпедаў, прыкаваных да слупа. Аўтар роліка сцвярджае, што так мясцовая ДАІ змагаецца з парушальнікамі: калі веласіпедыст не спешыўся на пешаходным пераходзе, яго транспарт забіраюць і прыкоўваюць. На відэа бачна, што за 30 хвілін «налавілі» адразу некалькі веласіпедаў, заўважыў сайт Charter97.org..
Беларусы ў каментарыях абураныя: называюць тое, што адбываецца, самавольствам, перавышэннем службовых паўнамоцтваў і незаконным адабраннем маёмасці. Некаторыя адзначаюць, што тады на штрафстаянку павінны адпраўляць і аўтамабілі, калі кіроўца не саступіў пешаходу. Іншыя пытаюцца, ці выдаюцца афіцыйныя дакументы аб адабранні — пратаколы або пастановы. Многія абмяркоўваюць, наколькі такія меры законныя і справядлівыя.