BE RU EN

Памёр легенда Галівуда Роберт Рэдфорд

  • 16.09.2025, 16:03

Яму было 89 гадоў.

На 90-м годзе жыцця адышоў у вечнасць акцёр, рэжысёр і прадзюсар Роберт Рэдфорд, які стаў сімвалам цэлай эпохі амерыканскага кіно.

Як піша The New York Times, ён памёр у аўторак раніцай у сваім доме ў штаце Юта, у гарах паблізу Прово. Пра смерць паведаміла Сіндзі Бэргэр, кіраўніца PR-агенцтва Rogers & Cowan PMK, адзначыла, што Рэдфорд сышоў з жыцця ў сне. Прычына смерці не ўдакладняецца.

Рэдфорд стаў зоркай у 1960-х гадах, а ў 1980 годзе атрымаў прэмію «Оскар» за лепшую рэжысуру за фільм «Звычайныя людзі», які таксама быў прызнаны лепшым фільмам.

Яго хвалістыя светлыя валасы і хлапчуковая ўсмешка зрабілі яго самым жаданым акцёрам, але ён шмат працаваў, каб выйсці за рамкі сваёй знешнасці — ці то праз палітычную дзейнасць, гатоўнасць брацца за неглямурныя ролі або імкненне стварыць платформу для нізкабюджэтных фільмаў.

Апошнія навіны