Лукашэнку не даюць спакою дроны
- 16.09.2025, 15:45
У Беларусі ўжорстчваюць адказнасць за грамадзянскія БПЛА.
«Палатка» прыняла папраўкі ў кодэксы, якія датычацца ўжорстчвання адказнасці за выкарыстанне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў.
У прыватнасці, праектам дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць за:
- ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, выраб і эксплуатацыю грамадзянскіх БПЛА і авіямадэляў у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні.
Адміністрацыйная адказнасць наступае за:
- кіраванне грамадзянскім паветраным суднам, не зарэгістраваным у Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь, альбо без наяўнасці бортавой дакументацыі, якая павінна знаходзіцца на борце паветранага судна пры выкананні палётаў, альбо кіраванне грамадзянскім паветраным суднам асобай, якая не мае права кіравання ім;
- парушэнне патрабаванняў па дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх БПЛА.