BE RU EN

Amnesty International назвала сітуацыю з Мікалаем Статкевічам «прымусовым знікненнем»

  • 16.09.2025, 13:00

Праваабаронцы патрабуюць яго вызваліць.

Вызвалены з калоніі палітвязень, лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч прымусова знік пасля адмовы ад высылкі з краіны, яго лёсам занепакоена міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, паведамляе «Радыё Свабода».

Рэагуючы на адмову беларускіх уладаў раскрыць лёс і месцазнаходжанне нядаўна вызваленага з турмы апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які вырашыў застацца ў Беларусі, Марыя Гур'ева, старшая супрацоўніца Amnesty International, заявіла:

— Пастаянная адсутнасць інфармацыі пра лёс і месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча выклікае глыбокую занепакоенасць. Яго не бачылі з таго моманту, як яго даставілі на мяжу з Літвой, дзе ён адмовіўся ад высылкі пасля вызвалення з турмы. Гэта выклікала апасенні, што беларускія ўлады вярнулі яго ў турму. Для гэтага ёсць зразумелы і просты тэрмін: прымусовае знікненне.

Месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча павінна быць неадкладна раскрыта, яго бяспека гарантаваная, а яго далейшае ўтрыманне пад вартай спынена. Яго ніколі не павінны былі саджаць у турму, а таксама пазбаўляць права заставацца ў сваёй краіне».

Беларускія ўлады павінны спыніць выкарыстоўваць людзей, зняволеных з палітычных матываў, у якасці разменнай манеты на міжнароднай арэне. Яны павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх, хто зняволены за спробу рэалізаваць свае правы чалавека. І яны не павінны нікога прымушаць да высылкі, — гаворыцца ў заяве Amnesty International, атрыманай «Радыё Свабода».

Нагадаем, 11 верасня лідар беларускай апазіцыі, палітвязень Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь падчас прымусовай дэпартацыі ў Літву. На мяжы ён выбіў дзверы аўтобуса, у якім везлі вязняў, і выбег на тэрыторыю Беларусі.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна паведаміла, што яго жыццю пагражае небяспека.

Апошнія навіны