BE RU EN

Швейцарскія электрычкі пад Мінскам прыбралі назаўсёды?

  • 16.09.2025, 11:46

«Штадлеры» могуць не вярнуцца.

Кіраўніцтва БелЖД патлумачыла, чаму на папулярных прыгарадных накірунках зніклі цягнікі «Штадлер», і ці вернуцца яны на іх.

Як паведамілі ў прэс-службе дарогі, проста саставы «Штадлер» накіраваныя на планавы рамонт, а замест іх часовая перавозка пасажыраў на накірунках Мінск – Беларусь – Мінск, Мінск – Рудзенск – Мінск і Мінск – Чырвоны Сцяг – Мінск будзе ажыццяўляцца «старэнькімі» — электрацягнікамі серыі ЭР-9.

Як адзначаецца, аб’ёмы руху цягнікоў на пазначаных накірунках захаваныя без змяненняў, пры гэтым для асобных цягнікоў, што раней курсавалі ў гарадскіх зносінах, расклад руху нязначна скарэктаваны.

Апошнія навіны