Politico: Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі
- 16.09.2025, 11:25
Пакет павінен быў быць прадстаўлены ў сераду, 17 верасня.
19-ы пакет санкцый Еўрапейскага саюза супраць Расіі не будзе прадстаўлены ў сераду, як гэта планавалася раней. Пра гэта паведаміла Politico са спасылкай на дыпламата ЕС.
Адзначаецца, што пакет санкцый знялі з парадку дня Coreper II — Камітэта пастаянных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў‑членаў — на фоне ціску прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і самога Еўрасаюза на Славакію і Венгрыю з патрабаваннем скараціць залежнасць ад расійскай нафты.
«Інфармацыя была перададзена сталіцам позна днём у панядзелак, без якіх-небудзь падрабязнасцяў пра тое, калі будуць абнародаваныя санкцыі. Прадстаўнік Еўрапейскай камісіі адмовіўся ад каментароў», — піша Politico.