Пасольства ЗША ў Мінску прадае з аўкцыёну мэблю
- 16.09.2025, 3:59
Выстаўлены 44 лоты.
Дыпламатычныя місіі ЗША па ўсім свеце прадаюць сваю маёмасць з аўкцыёну, а ў Мінску да заканчэння таргоў засталося тры дні.
На аўкцыён у беларускай сталіцы выстаўлены 44 лоты, сярод якіх офісная мэбля — кніжныя шафы, сталы, трыбуна-пюпітр для выступленняў, стулы, лазерныя прынтары, трансфарматары, камп’ютарныя маніторы.
Цэны розныя. Напрыклад, разкладны стол можна купіць за 90 рублёў, а вось на офіснае крэсла стаўка пачынаецца з 220 рублёў. Лазерны прынтар яшчэ можна паспець забраць за 780 рублёў.
Акрамя Мінска, сваю маёмасць пасольствы ЗША прадаюць у Варшаве, Рыме, Жэневе, Заграбе і іншых сталіцах.