Дупланціс у 14-ы раз пабіў сусветны рэкорд у скоку з шастом
- 15.09.2025, 18:06
Шведскі шаставік узяў вышыню 6,30 м на чэмпіянаце свету ў Токіа.
Шведскі шаставік Арманд Дупланціс стаў трохразовым чэмпіёнам свету, у 14-ы раз пабіўшы сусветны рэкорд.
На чэмпіянаце свету ў Токіа 25-гадовы Дупланціс узяў вышыню 6,30 метра. Ён на 1 см палепшыў уласнае папярэдняе дасягненне, усталяванае ў жніўні ў Будапешце.
Серабро ўзяў Эммануіл Караліс з Грэцыі (6,00), бронза — у аўстралійца Керціса Маршала (5,95).
Дупланціс — двойчы алімпійскі чэмпіён у гэтай дысцыпліне, таксама ён выйграваў чэмпіянаты свету ў 2022 і 2023 гадах, тройчы перамагаў на чэмпіянатах Еўропы.
Упершыню Дупланціс стаў рэкардсменам свету ў 2020 годзе (6,17 м).