BE RU EN

Беларускі хакеіст будзе выступаць за фарм-клуб «Кароліны»

  • 14.09.2025, 22:55

Арцём Боршчоў перайшоў у «Грынсбара Гаргойлз».

Беларускі хакеіст Арцём Боршчоў працягне кар'еру ў лізе Усходняга ўзбярэжжа (ECHL). 25-гадовы абаронца падпісаў кантракт з клубам «Грынсбара Гаргойлз», паведамляе прэс-служба каманды. Пагадненне разлічана да канца сезону-2025/26.

«Грынсбара Гаргойлз» з'яўляецца фарм-клубам «Кароліна Харыкейнз» (НХЛ) і «Чыкага Вулвз» (АХЛ). Для Боршчова гэта будзе першы поўнавартасны прафесійны сезон у Паўночнай Амерыцы.

Хакеіст родам з Віцебска грае за акіянам з 2016 года. Раней ён выступаў у студэнцкіх чэмпіянатах NCAA за ўніверсітэты Лэйк-Суперыёр і Ліндэнвуд.

Апошнія навіны