ЗСУ збілі расійскі разведвальны дрон «Арыён» коштам у мільёны долараў
- 14.09.2025, 9:14
Яскравае відэа знішчэння.
ЗСУ збілі расійскі ўдарна-разведвальны борт «Арыён» коштам у некалькі мільёнаў долараў.
Пра гэта паведамляе камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт «Мадзяр» Бровдзі у Telegram.
«Толькі што збіты ўдарна-разведвальны борт «Арыён». 414 ОБР «Птахі Мадзяра», каманда «Топат». 16,3 метра — размах крыла, 24 гадзіны ў паветры», — напісаў ён.
«Мадзяр» паведаміў, што ўсяго на працягу 3,5 года вайны «Птахі Мадзяра» збілі больш за паўтары тысячы «Арланаў», «ZALA», «Суперкамаў», «Шахедаў», «Гербер» і «Ланцэтаў», найбуйнейшымі былі «Мерлін» і «Форпост».
«Арыён» заставаўся «на кароначку», — адзначыў ён.
Што вядома пра «Арыён»
«Арыён» — гэта сярэдневышынны беспілотнік вялікай працягласці палёту. Стаіць на ўзбраенні расійскай арміі з 2020 года.
Бартавое абсталяванне прызначана для візуальнай, радыёлакацыйнай або радыётэхнічнай разведкі з магчымасцю працяглага патрулявання ў вызначаным раёне.
Маса беспілотніка — 1150 кг.
Баявая нагрузка — 200 кг.
Да гэтага Паветраныя сілы ЗСУ некалькі разоў збівалі дроны «Арыён».