BE RU EN

У Беларусі забаранілі соусы вядомага брэнда.

  • 14.09.2025, 1:23

У чым прычына?

Мінздароўя Беларусі часова забараніла ўвоз у краіну і продаж соусаў на аснове раслінных алеяў расійскай гандлёвай маркі, паведамляе Myfin.by.

Санітарна-эпідэміялагічнай службай Мінздароўя ўстаноўлены факты абарачэння небяспечнай харчовай прадукцыі на ўнутраным рынку.

У прыватнасці, пад забарону трапіла прадукцыя АО «Нижегородский масло-жировой комбинат» (Расія).

Так, у соусе на аснове раслінных алеяў Astoria ў асартыменце выяўлены бактэрыі групы кішачнай палачкі.

У кетчупе «Чылі» Astoria выяўлены кансервант дыяксід серы, які не быў заяўлены вытворцам на маркіроўцы.

Апошнія навіны