BE RU EN

Украіна адмовілася гуляць з Беларуссю

  • 13.09.2025, 22:22

Беларуская зборная атрымае бронзу Еўралігі па пляжным футболе без матчу.

У матчы за бронзавыя ўзнагароды Суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе лёс звёў Беларусь і Украіну. Але ўкраінская каманда адмовілася гуляць супраць беларусаў, і матч зборных не адбудзецца, паведамляе прэс-служба Сусветнай арганізацыі пляжнага футболу.

14 верасня зборная Беларусі выйдзе на пясок, каб засведчыць неяўку суперніка на матч. Пасля гэтага беларусы адправяцца на ўручэнне бронзавых медалёў.

Апошнія навіны