У польскіх гарадах гучаць сірэны паветранай трывогі
- 13.09.2025, 19:10
У Любліне закрыты аэрапорт.
У Польшчы жыхары Люблінскага ваяводства атрымалі паведамленні пра пагрозу паветранай атакі. Паведамленні атрымалі жыхары Хелмскага, Красныстаўскага, Лэнчынскага, Свідніцкага і Владаўскага паветаў. Гэта адбылося ў суботу ўвечары, 13 верасня, піша onet.pl.
«Пагроза паветранай атакі. Захоўвайце асаблівую асцярожнасць. Выконвайце ўказанні службаў. Чакайце далейшых паведамленняў», — гаворыцца ў паведамленнях.
У сувязі з пагрозай паветранага нападу было аддадзена распараджэнне ўключыць сірэны паветранай трывогі ў Хелме. «Просім захоўваць спакой і сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі», — звярнуўся мэр горада Якуб Банашэк.
Сірэны былі ўключаныя таксама ў Свідніку. «Просім захоўваць спакой і сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі», — паведаміў мэр горада.
Як раней пісаў сайт Charter97.org, Польшча падняла ў неба авіяцыю з-за дронаў РФ над Украінай.