Экс-прэзідэнт шведскага футбольнага клуба ваюе супраць РФ на баку Украіны
- 13.09.2025, 12:25
Ён мае досвед міжнародных аперацый у Босніі, Харватыі, Ліберыі і Конга.
Даніэль Кіндберг, былы прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «Эстэрсунд», уступіў у ўкраінскую армію і ўдзельнічае ў баявых дзеяннях супраць Расіі.
Пра гэта сам Кіндберг расказаў у інтэрв’ю Svenska Dagbladet.
57-гадовы Кіндберг, падпалкоўнік шведскай арміі ў адстаўцы, мае досвед міжнародных аперацый у Босніі, Харватыі, Ліберыі і Конга.
У маі гэтага года ён падпісаў трохгадовы кантракт з Узброенымі сіламі Украіны пасля медыцынскіх і псіхалагічных праверак. Спачатку яго залічылі ў Інтэрнацыянальны легіён пры ўкраінскай разведцы, дзе ён камандаваў групай замежных байцоў, а цяпер ён служыць у Трэцім армейскім корпусе на ўсходзе Украіны ў званні старшага сяржанта.
Кіндберг патлумачыў, што адправіўся ваюваць дзеля будучыні дзяцей і ўнукаў.
«Для мяне гэты бой павінен вырашыцца тут і цяпер. Калі мы не пераможам, тады нашым дзецям і ўнукам давядзецца заканчваць гэтую справу. Я не хачу гэтага.
Мы павінны змагацца разам з нашымі ўкраінскімі сёстрамі і братамі. Гэта найвышэйшы знак салідарнасці», — сказаў функцыянер.
Даніэль Кіндберг узначальваў «Эстэрсунд» з 2010 па 2018 год. Пад яго кіраўніцтвам клуб выйшаў у эліту шведскага футбола і гуляў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.