BE RU EN

У турмах Беларусі застаюцца грамадзяне Германіі

  • 13.09.2025, 4:28

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка МЗС ФРГ.

Рэжым Лукашэнкі ўсё яшчэ трымае ў турмах грамадзян Германіі.

Пра гэта ў каментарыі для DW паведаміла прэс-сакратарка МЗС Германіі Катрын Дэшаўэр.

«Сапраўды, вядома, што ў зняволенні ў Беларусі знаходзяцца грамадзяне Германіі, іх колькасць менш за дзесяць», — перадае DW словы прадстаўніцы знешнепалітычнага ведамства.

Дэшаўэр пацвердзіла, што пасля перамоваў паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі ЗША з-пад варты ў Беларусі былі вызваленыя двое грамадзян Германіі. «Я не буду раскрываць падрабязнасці пра тое, хто гэтыя людзі», — дадала прадстаўніца МЗС.

11 верасня рэжым Лукашэнкі вызваліў з зняволення 52 палітвязняў, сярод якіх было 14 замежнікаў. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», 12 з гэтых замежнікаў былі асуджаныя не па палітычных матывах.

Апошнія навіны